Не только птицы любить умеют. на бел

Людмила Воронова Супрун
Не толькі птушкі кахаць умеюць.


Не толькі птушкі кахаць умеюць,
Кахаць умеюць таксама людзі.
І не украдкам, калі сцямнее,
А на вачах, калі помстай судзяць.
Не адступае з душы каханне,
Калі жалезам калёным смаліць
Цябе вядзьмарства, на развітанне,
А ты жывеш, як людская памяць.
Выходзіш з багны, ідзеш пустэчай,
Такі адчайны ў сваім каханні,
І не страшаць цябе бойня, сеча,
Бо пачуццё гэта - выратаванне
Твае жывучасці і натхнення,
Непераможнасці твае мэты.
Бо перад Богам тваё сумненне,
Як на далоні, праменьчык свету.
Мінск, 05. 06. 2016 г.