14, 06, 2016

Светлая Две Тысячи 10
Смяемся разам ?
Хвалююся... На сёння нешта шмат падстаў, каб хвалявацца ...хмары...хмары... дажджу сапраўднага няма, каменняў з неба зноў чакаю... ды ўсе па галаве, па карку... Жыццё ізноў ідзе насмарку, то бок, дарэмна тыдні пражываем, бо не змагаемся з пачварамі...паміж сабою ладзім свары ... Які тут сэнс, калі пануе гвалт і розная навала? Так замуцілі зноў ваду ў крыніцы, што дна не бачу , як з яе напіцца... Ізноў краплёных карткаў накідалі мне на стол ... хоць плач, хоць стой... і толькі чую я ільвіны рык бездапаможны , ціхенькі радасных шакалаў вый... Ідзі ...бяры, Святлана, у рукі дрын ...Ніяк без дрына зараз не абыйдзецца !