Зорка кахання

Николай Хмеленок
           * * *
Зноў за лістамі ў садзе
Барвовае сонца заходзіць.
І зноў угары на небе
Яркія зоркі ўзыходзяць.

Мой погляд на адной зорцы
Спыніўся ў замілаванні.
Яна мне здалася падобнай
На зорку майго кахання.

З гэтай пары уначы мне
Яна не дае спачыну.
Нельга адвесці вочы,
Як ад адной дзяўчыны.

19.03.1977