Басня Про парламентскую пиццу

Светлая Две Тысячи 10
Чарговай басні напісаўся зноў кавалак...
Сустрэліся ў кафэ Сухарык, Чыпс і Абаранак,
Таксама Булка, Балычок
Ды Заліўны Цялячы Язычок
/З вялікіх літар тры імя-
то гэта
Не фігня,
то- прызнак пэўнага
Шляхетства/,
Таксама Памідорчык,
Агурок, Кавалак Перчыка,
Фасолевы Стручок...
Ды ну спрачацца...
Дзе і як
Размесціцца
У палатцы той Бурак,
Якога ў гародчык
Не пускаюць...
Ні так, ні гэдак-
Аніяк,
У краіне бо
Ізноў
Прадвыбарчы
Бардак...
Не ўцяміць быццам бы
Спадарства
Што той, хто піцай
Зранку аб'ядаецца,
Бурак не есць...
Нясмачна ...
Ды і падавіцца