29. 07. 2016 Басня

Светлая Две Тысячи 10
Эх... напішу я басню ...лепш ...
Пайшлі сябры на шашлыкі ...
У лес
На гарабцы бо месца мала,
Газона асабістага няма,
Мангала з шампурамі
Гэтаксама,
Свінні не дакупіліся кавалак ,
Але ўзялі пяць пляшак
Па 750 ...
Гарэлкі ці бырла,
Гісторыя маўчыць.
І я не лезу,
Хто бо я ?
Такі пікнік ля кожнае
Сасны
У выходны дзень
Ды і будні дзень такі ж...
Замест таго, каб бавіць
Час за п'янкай,
На Плошчу б выйшлі ,
Каб правы свае
Абараніць!
Я разумею,
Што пакуль слабо,
На першым месцы бо...
Пакуль...
Бырло