Слухай сонца, калi яно свецiць...

Василь Гардзиенак
Слухай сонца, калі яно свеціць,
Слухай зоры, калі яны ззяюць,
Слухай месяц, які асвятляе
Занядбалыя ў часе лясы.
Чуеш - нашыя лёсы блукаюць,
Пакідая асеннія спевы,
Толькі чулыя сэрцы пачуюць
          нямых галасы.