Я усё магу забыць

Василь Гардзиенак
Я ўсё магу забыць:
Твой зрок,
Твой колер валасоў,
I цiхi шэпт,
I поўнае маўчанне,
I вуснаў смак,
I дотык тваiх рук.
Усё магу забыць -
Твой кожны рух,
Што паланiў мяне,
I палкае стагнанне.
Адно, што мне нагадвае растанне,
Адно, што не магу забыць нiяк,
Як не спрабую, мусiць не пазбыцца,
Твой пах,
Я не магу забыць твой пах -
Не вымыць, не спалiць, не наталiцца.