Ноч улетку

Дмитрий Ханенко
Святлом ліхтароў напоўнена вока,
Зялёнай лістотай свеціцца сквер,
Месяц у цемры ззяе высока,
Пазірая на нас, быццам жаўнер.

Цёплы, спакойны, гуллівы вецер,
Грае лістотай свежых дубоў,
А ліпавы пах, лепшы ў свеце,
Успаміны варожыць апошніх усіх сноў.

Маленькія зоркі, нябачныя хмары,
Плывуць па нябёсаў шырокай рацэ,
А тут між агнёў поўныя чары
Звіняць ў чыёй-та пад хмелем руцэ.

Ціхая святасць начной прыгажосці,
Гуляе між гэтых добрых карцін,
Хто гэта не бачыць, вы не зайздросце,
А лепей выходзьце з камфортных мясцін.