Калi знаёмства цягне, як баласт...

Галина Харитоненко Анкута
Калi знаёмства цягне, як баласт,
На дно, да самых чорных да глыбiнь,
Мне хочацца зрабiць толькi адно -
Хутчэй пакiнуць гэтакую плынь!

Сябры хай уздымаюць да нябёс -
З такiмi па жыццi iсцi лягчэй...
Не скардзяцца, не лаюцца на лёс,
Падставiць рады моц сваiх плячэй.

Мы з iмi - аптымiсты, i жыццё -
У радасць нам! Удзячны мы яму!
Каму ж так падабаецца ныццё,  -
Такому лепш застацца аднаму...

7. О9. 2016