Дзве птушкi

Надежда Петручук Филон
Гадзіннік на сцяне паказваў поўнач. Стрэлкі не рухаліся, і здавалася, час прыпыніўся. Ненадоўга, але ўсё ж. Гадзіннік ужо пяць год паказваў час дакладна і старанна. Ён быў белы, з дзвюмя чорнымі птушкамі. Адна, вялікая, сядзела на галінцы, другая – маленькая, з самага краю, нібы ляцела.. гэтыя птушкі ведалі шмат таямніцаў сям’і Н-іх і многа маглі расказаць, каб толькі ўмелі размаўляць.
Адэля сядзела за сталом і глядзела на гадзіннік. Поўнач. Ужо пяць гадзінаў, як Стас паівнен быў вярнуцца з працы. Цягам апошніх пяці месяцаў паміж ёй і Стасам здараліся нейкія дробныя непаразуменні, якія часова пераходзілі ў спрэчкі і сваркі, а пасля ў маўчанне. Гэтыя “дробязі” так псавалі жыццё, што на душы рабілася непамысна і моташна. Знік давер у адносінах, размовы за сталом сталі радзейшымі, муж перастаў забіраць Адэлю з другой змены, тлумачачы, што вельмі заняты і не паспявае. Адэля рабіла для Стасіка ўсё, што толькі было магчыма: уставала разам з ім раніцай, (нават, калі яшчэ гадзіну-другую магла адпачыць), збірала перакус на працу, бо муж не любіў абедаць у сталоўцы, нясмачна, маўляў. Жонка выконвала кожнае жаданне, хацела вярнуць былую цеплыню ў адносінах, але, здавалася, што ўсё бессэнсоўна. Мала таго, чым больш яна намагалася, тым больш складанымі рабіліся адносіны. Як сумвала сэрца Адэлі па тых вечарах, калі яны, рука ў руку, шпацыравалі  па набярэжнай, кармілі качак, слухалі плёскат рачных хваляў, ці проста моўчкі назіралі, як сонца апускаецца ў ваду і адбіваецца там. Сонца свяціла іх ся’мі ўвесь час, але не цяпер.
Ніхто не бачыў, як жанчына плакала па вечарах, калі муж пазніўся з працы. Ніхто не ведаў, як Адэля стамілася рабіць штодзённую марудную хатнюю працу для таго, хто раней так моцна любіў яе і захапляўся кожным яе рухам і крокам. Цяпер жа Стас ці не хацеў, каб жонка нешта рабіла для яго, ці проста не заўважаў гэтага. Калі яна чула апошні раз словы падзякі? Калі Стасік апошні раз трымаў яе за руку, цалаваў у вусны? Калі?... Адэля правальвалася ў думкі, нібы ў багну,і паступова пачынала сябе шкадаваць. У такім настроі яна пайшла ў пакой, звярнула ўвагу, што там пуста, рэчаў мужа амаль няма, зазірнула ў шафу – і ледзь не страціла прытомнасць: апрача паыр кашуль і старых нагавіцаў нічога не было. Думкі пачалі свідраваць і без таго стомленую галаву. Кінуў, з’ехаў, нават нічога не сказаў, не патэлефанаваў… проста так , моўчкі, гэтаксама ж ціха, як яны жылі апошнім часам.
Адэля нервова пачала хадзіць па кватэры. Што ж рабіць?
Глянула на гадзіннік — стрэлкі не рухаліся. Маленькая птушка ляжала на падлозе, крылы адбіліся. Жанчына на імгненне спынілася: цяпер яна так была падобная да тае птушкі са зламаным крылом! Маладая, прыгожая, закаханая ў свайго мужа і адначасова стомленая, разбітая, знядбаная. Ізноў шкадаваць сябе? Дык які сэнс? Нічога не зменіцца. У сініх вачах прамільгнула іскрынка — адпомсціць. Яна выцерла слёзы і стала абдумваць план помсты: апрануць сукенку, якая Стасіку падабаецца больш за ўсё, прыбраць свае доўгія светлыя валасы, як раней, да шлюбу, накрыць стол, паставіць гарбату і… Падумала і зрабіла. А што? Ёй прыемна было ўсё гэта рабіць для сябе. Нібы на першае спатканне збіралася. Нават сапсаваны настрой прыўзняўся. Дык што з таго, што адна? Затое прывабная, гожая, і патрэбная ў першую чаргу самой сабе. А птушка створана, каб лётаць. Вось і мая птушка зляцела ад такога жыцця. Крылы зарастуць, раны загояцца, а шнары? Кажуць, шнары ўпрыгожваюць мужчыну, але яна — жанчына, хоць і  маленькая на першы погляд, але мужная. Так, час павымае ўсе аскепкі, загоіць усе меціны лёсу, і жыццё пачнецца наноў. З ім ці без яго. І Адэля пайшла да дзвярэй — трэба ж запрасіць каго з сяброў, каб адзначыць яе новае жыццё. І тут яна пачула, што нехта звоніць у дзверы.  Так позна? Хто б гэта мог быць? Калі глянула ў вочка, ледзь не страціла прытомнасць. Стасік? Развітацца, напэўна. Без вялікага жадання адчыніла дзверы. У жанчыны ад нечаканасці сэрца на імгненне прыпынілася, пахаладзела ўнутры, ногі і рукі раптам сталі непамерна важкімі. Перад ёю стаяў муж –прыгожы, шчаслівы, аж свеціцца ўвесь. Стасік працягнуў кветкі — яе любімыя валошкі. Падхапіў на рукі, пацалаваў, пачаў кружыць па кватэры:
— Адэлечка, віншую! Сёння пяць год як мы разам! Ты такая прыгожая! Каханая мая! —Стасік з замілаваннем углядаўся ў такія родныя рысы. Ад нечаканасці жанчына не ведала, што і казаць. На вейках заблішчалі слёзы. Пяць год. А яна забылася, ды і гэтая гісторыя… Як сябе паводзіць? Як і раней, яна ж даравала ўсё. Усё, бо пачынае з сённяшняга дня новае жыццё. –Каханая,ты чаго маўчыш? Што здарылася? Ах, птушка! Нічога, яна з раніцы яшчэ адкалолася, калі я батарэйку мяняў. І гадзіннік спыніўся? Дык гэта ж не бяда. Проста батарэйка сапсавалася. Я ўсё зраблю, любая, не хвалюйся.
— Ды не, не гэта… Твае рэчы…
— А што? Так, я іх сёння занёс у пральню, бо табе так цяжка ўсё даглядаць. Заўтра забяру чыстае. І ў пакоях прыбраўся, хацеў табе свята зрабіць. Ты апошнім часам нейкая хмурная, без настрою. Ды і свята ж сёння у нас. А ты малайчынка, так хораша падрыхтавалася. У мяне яшчэ добрая навіна ёсць. Мой праект, з якім я паўгода працаваў, адобрылі, мяне павысяць па пасадзе.! Я такі шчаслівы, Адэлечка, любая!
Жанчына ціха прытулілася да мужа і ледзь чутна прашаптала:
— Я кахаю цябе!
А пра сябе падумала: Ну і дурніца. Такі мужык адзіны на ўвесь свет, а я… І пайшла частаваць мужа вячэрай.