Кляновая восень

Дарья Дорошко
Прачнулася — восень! Нарэшце блукае
У горадзе ціхім даверлівым Каем.
Няветлівым, добрым, бязрадасным Каем
У горадзе восень клянова блукае.
Клянова блукае, ступае клянова.
Далонькамі клёнаў трапляе пад колы.
У горадзе восень і холад, і вечар.
І клёны ўтрапёна ўглядаюцца ў вечнасць...