I няма куды дзецца...

Леонтий Обринский
У акно асцярожна пралез адвячорак,
На падлозе нячутна схаваліся цені.
Дождж таптаўся ля хаты, такі ж, як учора,
Стукаў кроплямі ціха ў мокрыя сцены.


Скалыхнулася спужана полымя ў печы,
Войкнуў ў коміне дым...ці мне гэта здаецца?
Аблізнуўся агонь, дровы ўшчэнт пакалечыў,
А тугу не крануў...і няма куды дзецца.


І няма куды дзецца, ад тугі, хоць ты трэсні!
На стаптанай дарозе згубіўся шлях новы...
Толькі часам былое ў сэрцы ўваскрэсне --
Там гамоніць і плача мой лёс палыновы.