05, 11, 2016

Светлая Две Тысячи 10
Сучасны свет як Лакмуса папера пакажа ўсё лайно, якога ў краіне дахалеры... Улада, вертыкаль, злачынцы побач...хаўруснік прыкрывае іх законам ... плячом, шчытом, дубінкаю і штрафам, бо ўяўляюць усе сябе не менш як графамі ,а хто і царом і ...цьфу-цьфу, Богам, пусцілі як вавёрак нас па колу...Круціцеся і выжывайце, людзі, чакайце, покуль бохан хлеба прынясуць на блюдзе... Не прынясуць калі, тады здыхайце, ніхто вас жыць ...не прымушае. Такія перспектывы джаляць сэрца і баламуцяць мозг, спрамляюць звіліны...Ці для таго на свет мы нарадзіліся? Чаму нам мукі лепш заможнай долі? Чаму мы не змагаемся за Волю? Чаму Свабоды пах нам смеласці ніяк усім не дасць? Чаму мы дазваляем душы нашы красьці? Чаму жыццё сваё мы не шануем?
Чаму
Распятымі
Яшчэ
Жывымі
На крыжах
Вісім...