Вiктар Шацiла. Замак

Виктор Шатило
Ты жывеш у горадзе зімы
У цудоўным непрыступным замку,
Сярод белай вечнай чысціні, -
Ты заўсёды ў настроі зранку.

Твой пагляд залежыць ад вятроў.
Кожны крок ацэньваюць сцюжы.
У глухамені ледзяных бароў
Ты вандруеш з інеем калючым...

Столькі дзён імкнуўся да цябе!
Колькі год не заўважаў лета!
А прыйду - не пусцяць зноў мяне.
Разумееш, з іншага я свету...