Дачасна. Непазбежна. Незваротна...

Мария Ючкович
Сярод аблокаў я цябе шукаю*,
Сярод вятроў, і зораў, і бяроз.
І рэха зноў няўлоўнае* гукаю*.
Так холадна. Дачасны той мароз.

Дачасна. Непазбежна.Незваротна*.
Раптоўна* перайсці тую мяжу...
Шумяць, шумяць пажоўклыя чароты*.
Чароты, я вам боль свой раскажу.

Я раскажу балотам журавінным*,
Што ў сэрцы восень, пэўна, назаўжды.
Спынілася* я ў часе несупынным.
Пустынна. Адзінокія сляды.

                шукаю -- ищу
                гукаю -- зову
                няўлоўнае -- неуловимое
                незваротна -- безвозвратно
                раптоўна -- вдруг
                чароты -- тростник
                журавіны -- клюква
                спынілася -- остановилась