За сеньмi, сеньмi вiнны калодзеж

Мария Ючкович
"За сЕньмі, сЕньмі
ВіннЫ калодзеж" --
Песняй вясельнай
Душу ўстрывожыш --

Такой народнай,
Такой душэўнай,
Знаёмай зроду
Песняй вясельнай.

"Млода Галінка
Віно чарпала..."--
Песня з журбінкай*
Пасябравала*.

"Дзевачкі, піце,
Не разлівайце,
Маёй матульцы
Не дакучайце*..."   

Матыў той просты,
Голас прыемны*
Пяе пра ростань*,
Пра лёс таемны*,

Што маладую
Заўтра чакае*.
Долю якую
Ёй прадракае?*

         журбінка -- грустинка
         пасябравала -- подружилась
         не дакучайце -- не досаждайте
         прыемны -- приятный
         ростань -- расставание
         лёс таемны -- судьба неизвестная
         чакае -- ждёт
         прадракае -- предсказывает