Вiктар Шацiла. Тканка сэнсу

Виктор Шатило
Людзі - тканка паміж сэнсу!..
А іначай як казаць?
Прасталюды, чынавенства -
Ткуцца роўнасць даказаць?!
І былых вякоў адбіткі,
Перамогі і мана,
Бачаць гэта ўвачавідкі.
Але грош таму цана...
Роўнасць? - спрэчная адзінка.
Пыл культуры. І з Афін -
Праз вакенцы мкне гардзіенка?
А вакно - як свет адзін?..
Мараў пошук. Дастаткова!
Разбурыліся! Дымы...
Так і мудрых недзе словы.
Ляск. У холадзе зімы.