дзень дваццаты

Виктор Шатило
Недзе там, ля белай вежы,
Пасярэдзіне снягоў,
Правяла любоў нам межы
Нез'яднаных берагоў.
Я і Ты - як гэта дзіўна,
Як нязвыкла разумець!..
О, цяпер не будзе ліўня -
Ён не можа нас сагрэць...
А тады - твая усмешка -
Подых сонца, дар жыцця!
Толькі ё, дзе шчасце, спешка.
І ёсць бляскі пачуцця...
Я цяпер мілую здымак -
Памяць мілых, гожых дзён.
Ды ад снежаньскага дыму
Няньчу мрою, няньчу сон!