Пах дзяцiнства

Татьяна Котович
Дзе чаромхавая замяць
Да пакуты,да тугi...
Устрывожылi мне памяць
Сенакосныя лугi.

Там рачулка прытулiлась
Мiж мурожных берагоу.
Сэрца птушкаю забiлась-
Не хапае нават слоу.

Каб хоць крыху,хоць крупiнку
Прыгадаць таго цяпла,
Дзе расiстая травiнка,
Як увесь сусвет была.

Дзе купаюцца аблокi
У празрыстай той вадзе.
Час жыцця майго з вытокi
Павуцiнкаю пляце.

Туманамi засцiлае
Вечар росныя лугi.
Даражэй i не бывает
Готай светлае  тугi.