Ты дазволь пакахаць цябе сёння

Вадим Борисевич
Ты дазволь пакахаць цябе сёння,
Зусім летуценна, раптоўным святлом.
Каб на далонях растаялі промні
І вецер застаўся нябёсным паслом.

Ты дазволь цалаваць твае рукі,
І вершыкі з кнігі са смуткам чытаць.
Каб пачуцці, як у творах Памука:
Жылі, каб пасля зруйнаваць

Усё, што было да сустрэчы:
Пустыя стасункі, разбітае шкло.
Ты дазволь пакахаць гэты вечар,
Калі я адчуў зноў на сэрцы цяпло.