Завiруха

Татьяна Котович
Круцiць,вые завiруха,
Сыпле снежныя зярняты.
Адзявае,як кажухам,
У весцы згорбленыя хаты.
А вакол у абрусах белых
Усе лугi,лясы,палеткi...
I на вокнах заiнелых
Зiхацяцца цуда-кветкi.
Зiмка рэчку закавала,
Гурбы снегу намяла.
I яшчэ дзiвос нямала
У скарбонцы прынясла.
А на печцы цепла,суха...
Толькi вецер у камiне
Стогне... Вые завiруха.
За парогам люты стыне.