На росах

Светлана Гайкова
Басаногай дзяўчынкай вярнуся
Ў дзіцячы чароўны той свет
Дзе крынічнай вадзіцы нап'юся,
Дзе на росах застаўся мой след.

І прайдуся вузенькай сцяжынкай
Пад дубамі, салоўка дзе пеў.
Прычашчуся паспелай ажынай
Жнівень сонцам якую сагрэў.

Ды ў неба блакіт акунуся
Нібы птушка, за марай лячу.
То ў воблакаў казкі ўгляджуся,
Тыя казкі і зараз я сню.

Пакукуе зязюлька на долю,
Бусел шчасця назычыць ізноў
І пайду я па спеламу полю
Там, дзе збожжа і сінь васількоў.

Светла  гэтак на сэрцы мне стала,
Успаміны прыўзнялі крыло.
Нібы ў хаце бацькоў пабывала
Што дагэтуль шчэ дорыць святло.