Завея

Светлана Гайкова
Расхадзілася завея,
Сыпле, сыпле белы снег.
Знікла сціплая надзея
Кінуць сумны свой начлег.

Закрывае далі мроя
Неба ўпала долу ніц,
Што было яшчэ ўчора-
За мяжою таямніц.

Спадзяюся я на сонца
І на моц уласных мар,
Што не будзе так бясконца,
 Прыйдзе час вясновых чар.