Святочная вячэра

Светлана Гайкова
Вымыта падлога чыста-чыста
З ножыкам і дзеркачом,
 Стол накрыты надта ўрачыста
 І духмяным пахне пірагом.

На стале цыленікі, цыбуля
У аліве плавае з гурком.
 Падае мачанне нам бабуля
 І гладыш нясе ўжо з малаком.

Дзед глядзіць з усмешкай, хітравата:
- Можа, нам вячэру акрапіць?
Вып'ем, каб не апусцела хата,
Каб было каму ў хаце жыць.

Каб сыны і дочкі прыязжалі,
Каб унукі, праўнукі раслі
Каб жа, дзеткі, вы таго даждалі,
 Каб здаровы, шчасліва жылі.

Вымыта падлога чыста- чыста,
За сталом вяселле, гамана.
Сення ў хаце вельмі ўрачыста,
Бо сабрана ўрэшце ўся сям'я.