Маленькая муза

Нина Ковальчук
Маленькая муза

Такой стала ўнучка блізкай,
Мы быццам даўно знаёмы.
Схіляюся над калыскай,
З душы маёй л'юцца словы.

Крануся ізноў ласкава
Я вуснамі цёплых шчочак.
Бабуля--другая мама,
Мне сумна без гэтых вочак.

Махае галоўкай русай,
І туліцца кволым цельцам.
Сустрэча з маленькай музай
Пяшчотай напоўніць сэрца.

2016 год
здымак з інтэрнэта
аўтару дзякуй