Лета, лецейка

Татьяна Эдарская
1.Як у жыце залатым
Васількі квітнеюць,
А ў садзе маладым
Вішні чырванеюць!

Прыпеў:
Лета-лецейка,
Сонейка і дождык,
Заспяваю песеньку –
Хай спявае кожны!

2. А ў лесе за сялом
Грыбкі ды малінкі.
На балоце, у імху
Растуць журавінкі!

Прыпеў

3.А ў небе зазвінеў
Жаваронак звонкі,
А на лузе ветрык цёплы
Гушкае рамонкі!

Прыпеў