Я думала

Чабарок
Вольны пераклад верша Вольгі Олгерт "Я думала..." http://www.stihi.ru/2016/09/04/10861

Я думала –
Так не бывае,
Каб восень нам сталася раем
І крылы лятучых трамваяў
 вярцелі планету маю

Маланкай ў начы буркаталі
Парасткі ў небе пускалі,
Я думала –
Вось яны хвалі,
То ж вершы ляцелі тваі.

З вокнаў наросхрыст,
 збаўленнем,
замежнай маёй тугі,
Чый голас хавае сумненне,
Я ж думала –
          лёд і снягі

Над светам лісты,
          як грамніцы,
І сны не вярнуцца назад,
Я думала –
         вось таямніца! –
І выйшла за воблакам ў сад.

Дзе  ў лісцях юнацтва лунае,
І думкі дажджоў аб каханні,
Я думала –
          так не бывае,
Пяюць салаўі аб растанні.

І ў поўнач – радзіны і мука…   
строк бесмяротнасць
           пазбавіць нас сну,
Я думала – восень – разлука

А  ты падарыў мне вясну.