Вялiкi Беларускi мой Народ!

Владимир Пилинога
Вялiкi Беларускi мой Народ!
Твой лёс, твой шлях – дарога славы!
На суперак усяму адроджаны, мой Род,
На самагубства ты не маеш права!

Дарогі ўсе ішлі праз Родны Край:
Варожы бот, гандлёвец меркантыльны,
Бяздзейны падарожнік i гультай,
Веравызнання іншага прыхільнік…

I ты на скрыжаванні тых дарог
Ізноў жывы, жывеш i выжываеш,
Душой адкрыты, с хлебам на парог,
Гасцей заўжды сардэчна сустракаеш.

Народ, што перамог фашысцкі жах…
Што здаралыся, мілая Айчына?
Атрутная заслона на вачах…
Пыл лебяды закінутага млына…

Вялiкi шматпакутны мой Народ!
Хай розум твой успомніць мазалі…
I ваciлёк… скрозь попел i прыгнёт…
I кроў, і пот, і хваляваннi аб зямлі…

Не пакідай ашчадкам гэты грэх,
На самагубства ты не маеш права!
Свабоды адрадженне i дзiцячы смех -
Народная спрадвек, нарэшце, справа!

Народ мой любы! Не маўчы з кален!
Хоць цяжка пасярод хлусні, крамолы,
Устань i скінь з плячэй смяротны тлен!
Ты на сваёй зямлі, чаму жа вочы долу?

Народ мой любы! Край любімы мой!
Дуб векавы, лясы, палесся травы…
Зрывай! Адкінь заслоны згубных мрой!
На самагубства ты не маеш права!