Васильки

Владимир Малец
З краю жытняга поля,
што цячэ праз вякі
там, дзе ветру раздолле,
расцвелі васількі,
сінявокія кветкі
непаўторнай красы,
нездарма вас падлеткі
ўплялі ў валасы.