Бацькоуская хата

Владимир Малец
Пустая бацькоўская хата,
Для сэрца - нямая ўтрата,
Агарод, узбуяўшы травою,
У надворку - бур'ян з крапівою.

Звалілася ўся агароджа,
Ніхто ёй цяпер не паможа,
Перакасабочыўся ганак,
Нібыта якісці падранак.

У хаце жывым духам не пахне,
І печ без агню ў сырасці чахне.
Бацькоўская хата пустая,
За што табе доля такая?