Вечаровае

Светлана Рыжкова 3
Барвовым бляскам ззяе небакрай,
Здзіўляюць каляровасцю адценні…
Зімовы вечар. І ад краю ў край
Гарцуюць па акне прывідаў цені.

Цямнеюць фарбы, ніц сыходзиць змрок,
У галінах дрэў прыспешваецца вецер…
Застылі цені – не палоняць зрок
У ледзь прыкметным месяцавым свеце.

Грамады зорак мкнуцца зіхацець:
Пасталі над зямлёю цесным фронтам…
Блукаюць думкі – што ад іх хацець, -
Шчыруюць недзе там, за гарызонтам…