08, 02, 2017 Размышление

Светлая Две Тысячи 10
Ізноў, як быццам,безпадстаўны сум...ад думак,
ад матаналізу ў кішэні сумы... Даколе буду ў ролі грума ў карэце банды,
што вязе ўсё далей у бруд?
Пытаюся сябе і Вас, сябры мае! Чаго нам не стае, каб зменам нейкім
даць прытулак? Пачаць ужо трэба хату будаваць,
і дрэва пасадзіць, палі засеяць... і для сябе,
не зграі ўсё бясконца аддаваць, якая ўсё гуляе баль на костках нашых,
у вочы смеючыся нам жа. І дзеці, унукі не прабачаць,
калі і далей будзем мы маўчаць! Паўстаць ужо трэба супраць гвалту!
Радзіма годных грамадзян бо варта!