10, 02, 2017

Светлая Две Тысячи 10
Бярэ мяне за шкворак зноў мой лёс...
Ляціць мая ўжо зорка з паднябёсаў...
Паспець бы нейяк узараць мне поле хоць...
Каб пасадзіць на ім што- кольвек злоснае.
Абразы сыплюць з рога мне наўпрост ...
На галаву, на розум, на сумленне...
Шкада... Не маю адпаведнай моцы бо,
Каб адказаць, як момант заслугоўвае.
Таму і бяру ў небыцця тайм-аўт...
Пакуль не вырашу задачу ...архіважную...
Свабода, Воля ...
Дрэвы па праспекту
Уздоўж,
Дзе ўперамешку лісце,кветкі ...
І чыноўнік з хабарам у руках ...