Ковель

Анна Атрощенко
Таццяна Дарошка, Мазыр.

Рэчка. Мосцік ля Валыні...
Божа, кут той беражы!
На жыццёвай хуткай плыні
Гэта сон, ці міражы?

Бо туды -- я не паеду!
Па мясцінах дарагіх,
Па забытаму ўжо следу
Хай блукае хтось другі.

Ні аб чым не пашкадую,
Бо ўспомню твае словы...
І алею залатую,
І ўкраінскую мову.

... Сціплы горад на Валыні.
Рэчка. Мост. Густы чарот.
На жыццёвай хуткай плыні
Для мяне ёсць паварот!
   
   Мой пераклад.