Не чакай мяне

Жизаа
Не чакай мяне сябар , ня трэба,
Думкі сэрцам сабачым ня грэй.
Я ў прасторах блакітнага неба,
Шлях трымаю без дрэнных падзей.

Не сядзі тут прыгожай вясною,
Калі сонейка першы прамень,
Павітаецца з поўсцю тваёю
У гэты ярка-напоўнены дзень.

Не чакай мяне летам гарачым,
Не глядзі ў зарапад па начах...
Не енчы, бо не зробіш іначай.
Заўжды смутак хавай у вачах.

Не чакай, калі восень з дажджамі,
Прыйдзе зноў і апошні лісток,
З дрэва ветрам халодным сарваны,
Упадзе паміж лап, як вянок.

Не чакай у зімовую сцюжу,
Не хвалюйся ў гэты мароз.
Не хапае табе дужа-дужа
Чалавечай падтрымкі ў лёс.

Не чакай мяне сябар, ня трэба.
Думкі сэрцам сабачым ня грэй.
Я ў прасторах, дзе ты яшчэ не быў.
Ты - больш верны, чым сотня людзей.