Иди в анапест Алесь Пiсьмянкоу

Стихи На Заказ Кудласевич
ІДЗІ Ў АНАПЕСТ

Куды спяшаеш, як жывеш?
Як ладзіш з лёсам?
Я запрашу цябе
У верш, азяблую з марозу.
Ты мне сняжынку прынясеш
На доўгіх веях,
Ён не дае табе старэць,
З ім верш не састарэе.
Заходзь далоні грэць
Над полымем харэю.
           Алесь Пісьмянкоў

Я запрасіў цябе ў харэй,
Верш напісаўшы ямбам.
Ты мне сказала: “Не дурэй,
Схадзіў бы лепей сам ты.
Кватэра, дача, жыгулі, —
Ячшэ куды ні йшло,
А то, бач, моду завялі:
Завуць у рамяство.
Хаця б у ложак на пасцель,
Я згодна й на канапу,
А ты у верш завеш, прасцей,--
Ішоў бы ты ў анапест.