Юбiлеi - патрэбныя святы

Лариса Винникова 2
Юбілеі – жаданыя святы,
бо прыходзяць нячаста яны.
І таму так віншуюць заўзята
імяніннікаў дочкі, сыны.
Унукі вершыкі ім прысвячаюць,
а дарослыя ладзяць прыём.
Самых блізкіх і родных чакае
юбіляр за шыкоўным сталом.

Чаркі поўныя! Тосты і песні,
пажаданні ільюцца ракой.
І хоць пяты дзясятак, хоць восьмы –
захапляюцца госці табой.
Шчырым сэрцам, душой маладою,
эрудыцыяй, мудрасцю слоў.
Ганарацца ўсе госці табою
і жадаюць, жадаюць ізноў…

Цёпла…Шчыра… Сямейнае кола
агарнула пяшчотна крылом
птушка-шчасце, якая надоўга
Прыляцела у ваш добры дом.

Хай жыве яна побач заўсёды
І ахоўвае родных ад бед.
Юбіляр, Вам удзячны за ўсё мы:
За парады, навуку…
                Вы – цэлы Сусвет!