13, 03, 2017

Светлая Две Тысячи 10
і на маім жыццёвым пятачку бяды і гора дастаткова. Душа ў пятах, як загнаны трус. І лёс мой не адзіны і не новы. Змяніць хоць штосьці, хоць у канцы, адчуць каб гонар за краіну родную. Каб лета было летам, а зіма - зімой, не кляксамі на шэрым і абрыдлым фоне. Каб для жыцця і сілы мела, грошы і імпэт, не прапускала каб абед, бо набыла ў аптэцы валідол . А як інакш пакуль прыбраць сардэчны боль мне ... Ну, так ! Адсвяткаваць День Волі! Годна!