Б. Пастернак. Я рос

Виктор Шатило
Я рос. Мяне, як Ганiмеда,
Вялi вiхуры, сны вялi.
Як крылы, адрасталi беды
I аддалялi ад зямлi.

Я рос. I надвячоркаў тканых
Вэлюма адмецiна лягла.
З пажаданнямi вiна не ў збанах,
Гульнёй насупленага шкла.

Я рос, i вось жар у прадплеччу
Сцюдзiць абдымкамi арла.
Далёка днi, адтуліны прадцечы, -
Любоў, ты нада мной плыла.

Ды хiба мы не ў тым жа небе?
За тое i дарнасць блiскаты,
Дзе, як сябе ўсклаўшы лебядзь,
З арлом плячом у плячо i ты.



(1890~1960)