Мужу

Анна Лазурная
Цудоўнаю зімоваю парой,
Калі наўкол - бялюткае разводдзе,
Сустрэліся, каханы, мы з табой,
Каб побач па жыцці ісці ў згодзе.

Я памятаю позірк твой:
як футра, вейкі і як зоркі - вочы,
і першы пацалунак мой,
і як па вуліцах брадзілі ўночы...

Тады і не здагадваліся мы,
Што лёсам нам прызначана з'яднацца.
Цяпер - пяшчоты моц і цеплыні
ніколі і ні з чым не зможа параўнацца.
2005 год