Патрыятычная апалiтычная

Никита Гаврук
Калі б мяне спыталі: Дзе ў свеце
Бліжэй усяго да месца з майго сна
Дзе б марыў я каб жылі маі дзеці
Дзе б я хацеў пражыць гадоў да ста

Ні думаў я б ні водную хвіліну
А ўспомніў бы пра сцежку да сяла
Пра дзіўную бусліную мясціну
У абдымках васільковага святла

Калі б мяне казалі, што ёсць мора
Якому пакланяецца гара
Яго  не прамяняў бы я на поле
Пяшчотный шолах Сожа, ці Дняпра

Лясы, што навадненыя звярамі
І птушкамі схаванымі у галлі
Мне даражэй за ўсе багацці свету
Няма чароўней месца на зямлі

Не ведаю цудоўней Беларусі
Зямлі, што ў маем сэрдцы назаўжды
І мару я, каб у мірным небе бусел
Крыламі засланяў нас ад бяды