Такое шчасце быць дачушкай

Лариса Винникова 2
             

       Мама, мамачка… Я ўжо даўно перасягнула тую мяжу, за якую табе так і не прыйшлося пераступіць. Так, твая малодшая дачка ўжо старэйшая за цябе. Але нягледзяы на тое, што жыву дарослым (без цябе) жыццём з самага паўналецця, -  не факт, што мае “ўжо за пяцьдзясят” мудрэйшыя за твае навекі сорак чатыры.
І як некалі ў дзяцінстве хацелася хутчэй стаць дарослай, так зараз адчуваю пякучы боль і шкадаванне, што так мала давялося пабыць тваёй дачушкай, Лёлькай, Лялькай… І не таму, што мне нечага там не хапіла: тваёй любові ці пяшчоты… Не, проста гэта такое шчасце быць дачушкай! Малой, вялікай ці дарослай, гатовай у любы момант дапамагчы табе і прыняць ад цябе клопат, падтрымку ці нават заўвагу. І адчуваць сябе ўпэўнена і спакойна  пад нябачнай абаронай тваіх ласкавых і моцных рук.
Іх адчуваю я і зараз. Толькі яны сталі празрыстымі  і бязважкімі, як аблокі, бо цяпер твае рукі-крылы аберагаюць мяне ад нягод з нябёсаў.