Я прыеду на За яла хутар...

Татьяна Куцухо 2
Я прыеду на Заўялаў хутар,
Там мясціны родныя мае.
Там калісьці, прыхапіўшы вуду,
Слухала, як рэчка мне пяе.

А яна спявала і  шаптала,
Што не вельмі  доўга мне тут жыць.
Але колькі  б дзе я ні  скітала,
Ды па дому стану ўсё ж тужыць.

Па славутай рэчаньцы Дзісенцы,
Што цячэ між ціхіх берагоў.
Дзе прыемна пахне ўлетку сенам,
А вясной шуміць затор са льдоў.

Дзе ў лугах хаваюцца рамонкі,
Васількі ў  жыце зацвілі.
Жаўрука вясёлы спеў і звонкі
Далятае дзесьці з вышыні.

Я назаўтра ўстану рана-рана,
Калі сонца толькі ўзышло.
Ад травы прыемны пах духмяны,
Што скасілі ўчора пад акном.

Босая прайду па вузкай сцежцы,
І раса мне ногі апячэ.
Я ваду пабоўтаю ў рэчцы,
Пагляджу- ці цёплая яшчэ?

І прыпомнілася мне маё дзяцінства,
Прамільгнула, быццам тыя сны.
Ды пачула: «Мама, адгукніся!»
Гэта ўжо бягуць мае сыны.