12, 04, 2017 У роздумах я

Светлая Две Тысячи 10
 
павінна я не сумаваць, каб жыць далей, каб моцнай быць ...ці стаць...ізноў ісці вайною з роўнай постаццю на зданей ... а мо схадзіць у лазню , змыць... з сябе ўвесь бруд ,сарваць балючы гэты струп ... І легчы з асалодай спаць ...Не будзе на душы так гразка . Так, праца, спадарства! То - праца. Але не буду я стаяць на пляцы ды рукі за спіной трымаць ...Дваццатыя ...трыццатыя вярнуліся да нас ... І так шкада, што замірылася амаль што грамада ... Чакае нечага ... чакае...Пакуль здаровы сэнс жыцця ўлада забівае