Глядзі: вунь упала зорка...
Няўжо гэта лёс* чалавечы?
Не плач! Хай* не будзе горка,
Бо гэта -- дарога ў вечнасць.
Спрадвечная* наша дарога,
Што й нас з табою чакае*...
Стаю ля* свайго парога.
Зноў нечая* зорка згарае.
лёс -- судьба
хай -- пусть
спрадвечная -- вековечная
чакае -- ждёт
ля -- около
нечая -- чья-то