Б. Пастернак. Ласкавасць

Виктор Шатило
Асляпляльна з бляскам,
Вечарэла ў сем.
Вулiц цемра пляскам
Бы фiранцы дзень.

Зацiхалi гукi
Жыццяў у слабадзе.
I блудзiлi рукi
Невядома дзе.

Людзi - манекены,
Ды сляпая жарсць
У сусвет iмкнецца
I хоча iх дадаць,

Каб пад даланёю
Слухаць, як пяе
Праз уцёк пагоня,
З ласкавасцi тае.

Пачуццё свабодзе -
Гэта без рыўка
Конь iрве аброцце
З цугляў да вяршка.

1949


(1890~1960)