Як шмат людзей я ведаю па здымках

Евгений Пешко
Як шмат людзей я ведаю па здымках
Ды толькі маю ў галаве іх відарысы
Прайшлі яны ўсе, нібы маланкі ўспышкі,
Нічога не пакінуўшы, нічога не адкрыўшы.

Ды ўсім ключы я б падарыў ад сэрца,
Але, напэўна, гэта ўжо б было залішне.
Дарыць свае пачуцці, думкі, звычкі
Для тых, каму не станеш блізкім.