А. С. Пушкiн. Тапельца

Виктор Шатило
проста-народная казка


Уляцелі ў хату дзеці,
Клiчуць бацьку рыбака:
"Бацька! бацька! нашы сеці
Прыцягнулі мерцвяка". -
"Ілжыце, ілжыце, бесяняты, -
Забурчэў бацька з сянец; -
Ох, ужо гэтыя мне рабяты!
Будзе вам ужо мяртвец!

Суд над'едзе, як дазнайка;
За iм век не разбярусь;
Ды што зробіш; жонка зайка,
Дай журпан: пайду прайдусь...
Дзе ж мярцвяк?" - "Вунь, татка, э-вот!"
Сапраўды, каля ракі,
Дзе на сушцы мокры нерат,
Мёртвы ўсклаўся на пяскі.

Аж да дрыжыкаў найясных
Пасінеў ён і распух.
З гарамычнікаў няшчасны,
Што згубіў свой грэшны дух,
Рыбалоў ён, ішоў марамі,
Альбо ў хмелю знiк хлапец,
Ці бандытамі-сябрамі
Быў затрыманы купец?

Мужыку якое дзела?
Азіраецца, спяшыць;
Растрыбушанае цела
У ваду ізноў імчыць,
І ад берага крутога
Адштурхнуў яго вяслом,
І мярцвяк адплыў нанова
За магілай за крыжом.

Мёртвы даўнімі шляхамі
Як жывы, гайдаўся зноў;
Наш мужык сачыў вачамі,
Каб пасля ісці дамоў.
"Шчанюкі, вы! за мной давайце!
Будзе вам па слодычу,
Ды глядзіце, не балтайце,
А ня то ўкалачу".

Ноччу непагадзь шумела,
Усхвалявалася рака.
Ужо лучына дагарэла
У дымнай хаце мужыка,
Дзеці спяць, жанчынка дрэмле,
На палацях муж ляжыць,
Бура вые; чуе з грэблі:
Нехта там у шкле дрыжыць.

"Хто там?" - "Эй, пусці, хазяін!" -
"Ну, якая там бяда?
Што ты ноччу брыдзеш, Каін?
Чорт прынёс і лье вада;
Дзе валэндзіцца з табою?
Цесна ў доме і змрок адно".
Ды лянотнаю рукою
Падымае ўжо вакно.

А з-за хмары поўня імжыцца -
Што жа? голы перад ім:
З барады вада бруіцца,
Зiрк адкрыты назусім,
Усё у ім страшна занямела,
Рукі ссунуліся ўніз,
І ў расхрыстанае цела
Ракі чорныя ўплялісь.

І мужык вакенцам хлопнуў:
Госця голага прызнаў,
Так і шэпча: "Каб ты лопнуў!" -
Прашаптаў і страх зазнаў.
Страхам думкі ў ім мяшалісь,
Тросся ноч ён навылёт,
А да ранку ўсё гукалі
Пад вакном, дзе ўваход.

Слых у народзе ё нязгаслы:
Кажуць, быццам кожны год
З тэй пары мужык няшчасны
Госця чакае без выгод;
Ужо зранку надвор'е мгліцца,
Ноччу буры пераход,
Каб тапельцу зноў з'явіцца
Пад вакном, дзе ўваход.



(1799~1837)