Насустрач Сусвету

Виталий Лесун
Мне ў  вочы  загляне  золкі  світанак,
Паветра сваей прахалодай абудзіць.
Я  шэптам  вітаю  сонечны ранак,
Жыццё  ўдыхнуўшы  на  поўныя  грудзі.

Я  сэрцам нібыта  ўвесь  Свет абдымаю –
І горы,  і мора,  і сонца,   і неба…
Мой   Божа,  я ўдзячны  за тое,  што маю –
Скажы,   Усемагутны,  што  болей  мне  трэба?

Аб  тым,  што  мінула,  няма  шкадавання -
З  цікаўнай  усмешкай  чакаю,   што  будзе…
Плыву  ў  вышыні   я  на  крылах  Кахання,
Ўдыхаючы   Шчасце  на  поўныя  грудзі.

Я  рукі  раскіну насустрач  Сусвету,
Падстаўлю  свой  твар пад  пругкія  промні.
Мой  Божа,  я ўдзячны,  што  бачу ўсё гэта! –
 Я  чую,  як  Вечнасць  пульсуе  ў скронях.

2012