Травяны сон

Сержук Сыс
Удзірванець, суцішыцца ў траве,
Суздром пазбыцца зла, пачуццяў, словаў…
Завекаваць, мо нехта пазаве
Мяне скрозь дзёран прарасці нанова.

Праз пакаянне травяных багоў,
Праз карані, бадылле і атаву,
З палону кучаравых мурагоў
Паўстану зноў спагадным і ласкавым.


2017.